Народная Грамада патрабуе спыниць рэпрэсіі.

Народная рамада заклікае патрыётаў да ўдзелу ў Акцыі папярэджання и патрабуе спынення рэпрэсій і вызвалення Ігара Комліка.

Адбылося чарговае пасяджэнне Выканаўчага бюро Народнай Грамады, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны.

Бюро абмеркавала праекты новых Cтатута і Праграмы партыі. Прыняты зварот да грамадзян краіны, а таксама заява з нагоды рэпрэсій рэжыма супраць лідараў прафсаюза РЭП і дэмакратычных актывістаў:

ЗАЯВА ВЫКАНАЎЧАГА БЮРО БСДП(НГ)

Народная Грамада выказвае пратэст супраць палітычна матываванага пераследу лідараў прафсаюза РЭП і дэмакратычных актывістаў. Мы патрабуем спынення рэпрэсій і неадкладнага вызвалення кіраўніка мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза РЭП Ігара Комліка.

Народная Грамада падтрымлівае рашэнне Рады БНК аб правядзенні 8 верасня ў 19.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска Акцыі папярэджання.

Мы заклікаем патрыётаў да ўдзелу ў Акцыі і лічым, што адным з яе патрабаванняў павінна стаць спыненне рэпрэсій і вызваленне Ігара Комліка.