Народны сход у Менску: беларусы пратэстуюць супраць расейскай авіябазы

На плошчы Свабоды ў цэнтры беларускай сталіцы праходзіць масавая акцыя апазіцыі.

Арганізатарамі мітынгу, які пачаўся а 17:00, сталі лідары апазіцыйных партый і шэрагу грамадскіх арганізацый – Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, паведамляе «Радыё Свабода»«Дамова аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расейскай вайсковай базы можа быць падпісаная найбліжэйшым часам. Гэта згубны крок, які можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі. Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне», – сказана ў заяве пад назвай « За Беларусь без чужых вайсковых баз», падпісаным напярэдадні акцыі.

Сайт charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з мітынгу.

18:10 У каментары «Радыё Свабода» Мікалай Статкевіч выказаў упэўненасць, што на сённяшнюю акцыю прыйшлі ў паўтара-два разы больш людзей, чым на апошнюю, 23 верасня.

Наступная акцыя, на якую заклікалі прыйсці лідары апазіцыі, прызначаная на 10 кастрычніка. Яе галоўнае патрабаванне – правядзенне сумленных і свабодных выбараў у краіне.

Народны сход у Менску: беларусы пратэстуюць супраць расейскай авіябазы 

18:05 Акцыя скончылася малітвай за Беларусь на прапанову адной з выступоўцаў. Пасля гэтага людзі сталі скандаваць «Незалежнасць».

18:00 Слова зноў узяў Мікалай Статкевіч: «Калі б у народа была ўлада, не дазволіў бы ствараць тут расейскія базы. У нас забралі ўлада, і мы коцімся ўніз», – кажа ён.

17:55 Гаворыць Алесь Марачкін«Мне 75 гадоў, я прыйшоў сюды пратэставаць супраць баз, а на мяне складаюць пратакол. Абсурд нейкі», – кажа ён.

17:47 Людзі на пытанне, хто б мог стаць новым лідарам нацыі, хто б замяніў Лукашэнку, скандуюць: «Мікола, Мікола». 

17:46 На плошчы прысутнічаюць супрацоўнікі місіі АБСЭ ў Беларусі.

17:42 Слова ўзяў грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык. Ён кажа, што пакуль яго не было ў краіне пяць гадоў, Беларусь вельмі моцна змянілася. «Галоўнае – не дапусціць, каб вайна прыйшла ў наш дом», – заявіў лідар «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.

17:41 Мікалай Статкевіч заклікае далучацца да руху Уладзіміра Някляева.

17:36 На акцыю прыйшоў хлопец з украінскім сцягам, піша «Наша нiва»«Я – грамадзянін Украіны. Я ведаю, што Расея нарабіла на маёй радзіме, і не хачу, каб гэта паўтарылася ў Беларусі», – кажа ён.

17:35 Людзі скандуюць «Не – чужым вайсковым базах» і «Жыве Беларусь»

17:25 Уладзімір Някляеў заклікаў прысутных уступаць у рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі». Ён агучыў прозвішчы яго каардынатараў у абласцях Беларусі.

17:20 Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі заклікаў беларусаў быць гатовымі абараняць сваю радзіму.

Народны сход у Менску: беларусы пратэстуюць супраць расейскай авіябазы 

17:14 Супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы на лідараў апазіцыі, якія выступаюць на акцыі.

17:13 На плошчы – больш за 500 чалавек. Падыходзяць новыя людзі.

17:12 Выступае намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Ён сказаў, што размяшчэнне расейскай авіябазы ў Беларусі падтрымліваюць толькі 20 адсоткаў жыхароў краіны.

17:11 Развяваюцца сцягі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусь», Аб\’яднанай грамадзянскай партыі.

17:10 Перад прысутнымі выступаюць лідары апазіцыі. Былы палітвязень Мікалай Статкевіч заявіў аб патрэбе пратэставаць супраць вайсковых баз РФ. «Дыктатура – гэта вайна. Гэта пагроза грамадзянскай вайны», – сказаў ён.

Анатоль Лябедзька заклікаў не ісці на выбарчыя ўчасткі 11 кастрычніка. «Кожны ваш голас – без розніцы, за каго вы прагаласуеце – гэта голас за расейскую вайсковую базу», – сказаў ён.

17:05 «Вітаю ўсіх, хто прыйшоў на плошчу Свабоды сказаць «не» расейскім базам. Небяспека не казачная, не фантастычная. Калі б не было прыкладу Украіны, Данбаса, то можна было б казаць: «ну што такога, ну паставяць базы». Шмат у свеце чужых баз. Але ў Крыме была расейская база, адкуль захапілі частку тэрыторыі Украіны. Калі там было такое, то чаму ў нас не можа быць такога?» – сказаў Уладзімір Някляеў.

Народны сход у Менску: беларусы пратэстуюць супраць расейскай авіябазы 

17:00 Людзі прыйшлі на плошчу Свабоды цэлымі сем\’ямі. У многіх у руках бел-чырвона-белыя сцягі.

16:58 Некаторыя з удзельнікаў акцыі размаўляюць з прысутнымі там расейскімі журналістамі, тлумачачы сваю пазіцыю.

16:56 Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў разгарнуў плакат «Беларусь – гэта не Крым. Ляжам касцямі, але радзіму абаронім».

16:54 Супрацоўнікі спецслужбаў вядуць відэаздымку тых, хто прыйшоў на плошчу. Але правядзенню акцыі не перашкаджаюць.

16:50 На плошчы Свабоды збіраюцца ўдзельнікі акцыі. Многія прыходзяць з нацыянальнымі сцягамі.

Хартыя\’97