Народны Трыбунал. Марш. 134-ты дзень пратэстаў

У нядзелю, 20 снежня, беларусы выходзяць на #Народны_Трыбунал

Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнання Святланы @Страна для жизни Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту.

9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у выбарах 2020 перамагла Святлана #Ціханоўская.