Нашчадкі слуцкіх паўстанцаў — супраць акупацыі Беларусі
На ўездзе ў горад Слуцк актывісты замацавалі транспарант супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх вайсковых баз.
Пра гэта ў рэдакцыю charter97.org паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі.
«Слуцк — горад, у якім у савецкі час было мноства воінскіх частак, горад, які адказаў Слуцкім збройным на акупацыю бальшавікамі — гэты горад супраць «ціхай» акупацыі Беларусі», — заявілі ўдзельнікі акцыі.
Нагадаем, што лідары дэмакратычных сіл Беларусі заклікалі суграмадзян выйсці на мітынг супраць размяшчэння ў нашай краіне расейскіх вайсковых баз 4 кастрычніка а 17.00 на плошчы Свабоды ў Менску.
Акцыі супраць расейскай вайсковай авіябазы, якая можа з\’явіцца ў студзені 2016 года ў Бабруйску, рэгулярна праводзяцца беларускімі патрыётамі ў Менску і іншых гарадах.