Навагодняе віншаванне Мікалая Статкевіча

Хачу пажадаць усім нам, каб наша краіна была свабоднай, шчаслівай і заможнай. Праўда, ніхто не зробіць нам такога падарунка. Ні адзін Дзед Мароз не прынясе і не пакладзе нам такую краіну пад елачку. Нам прыйдзецца зрабіць гэта самім.

Беларусь апынаецца на раздарожжы. Вялікія пагрозы і рызыкі, але яшчэ больш вялікія шанцы. Мы павінны скарыстацца гэтымі шанцамі.

Усё будзе залежыць толькі ад нас. Ад нашай мужнасці і ад нашай веры. Бо нас вельмі шмат, нас мільёны. Мы павінны вярнуць сабе свабоду, вярнуць годнае жыццё. Хай наступны год стане годам свабоды. З Новым Годам вас!

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Хочу пожелать всем нам, чтобы наша страна была свободной, счастливой и богатой. Правда, никто не сделает нам такого подарка. Ни один Дед Мороз не принесёт и не положит нам такую страну под ёлочку. Нам придётся сделать это самим.

Беларусь оказывается на распутье. Большие угрозы и риски, но ещё большие шансы. Мы должны воспользоваться этими шансами.

Всё будет зависеть только от нас. От нашего мужества и от нашей веры. Потому что нас очень много, нас миллионы. Мы должны вернуть себе свободу, вернуть достойную жизнь. Пусть следующий год станет годом свободы. С Новым Годом вас!