Наведалi Чэхiю…
Разам з Марынай наведалi Чэхiю па запрашэнню мясцовай праваабарончай арганiзацыi “Чалавек у бядзе”, якая шмат рабiла для беларускiх палiтвязняў.
Учора была сустрэча са спiкерам чэшскага парламента Янам Хамачэкам (на фота)
17 лiстапада ў гадавiну “аксамiтнай рэвалюцыi” меу выступ падчас мемарыяльнага канцэрту з нагоды гэтай даты у горадзе Пльзень, якi абраны на бягучы год культурнай сталiцай Еўропы.
На наступны дзень наведалi Радыё Свабода у Празе, дзе атрымаў магчымасць асабiста падзякаваць журналiстаў яе беларускай службы за iх неацэнную працу па падтрымцы палiтвязняў. Таксама была магчымасць iнтэрвью iншым службам радыёстанцыi.
Учора была сустрэча са спiкерам чэшскага парламента Янам Хамачэкам (на фота). А таксама вельмi цёплая сустрэча у Карлавым унiверсiтэце, на якую прыйшло шмат нашых суайчыннiкау. Увечары брау удзел у прамым эфiры найбольш аутарытэтнай чэшскай тэлевiзiйнай аналiтычнай праграмы.
Падчас сустрэч часта парауноувау нашу сiтуацыю з чэшскай падчас марыянеткавага камунiстычнага рэжыму. Спроба чэхаў атрымаць свабоду у 1968 годзе скончылася савецкай акупацыяй. Калi ж савецкi рэжым саслабеў, “аксамiтная рэвалюцыя” перамагла.
Беларусы не маюць права на свой 1968 год, бо для нас гэта можа сконцыцца стратай нават фармальнай незалежнасцi. Нам патрэбен адразу 1989-ы.