"Несанкцыянаванае шэсце"
Учора дэмакратычныя СМІ пісалі пра “несанкцыянаванае шэсце” прадпрымальнікаў, якое прайшло па тратуарам і са спыненнем на чырвонае святло светлафораў. Ужо так нас прывучылі, што самі не зважаем на ўвесь маразм сітуацыі ў нашай унікальнай краіне. Па такой логіцы, каб прайсці разам з нейкім па тратуарам не парушаючы правілаў дарожнага руху заўсёды трэба атрымоўваць санкцыю ўладаў.
А бываюць і больш клінічныя выпадкі. Памятаю, колькі год таму людзі з ініцыятывы “Наш дом” былі арыштаваныя на прыватнай кватэры за правядзенне “несанкцыянаванага сходу”. І наш самы справядлівы суд прызнаў іх віну. Карацей, калі плануеце запрасіць гасцей, не забудзьце атрымаць за 5 дзён пісьмовы дазвол гарвыканкама. Заяўка падаецца за 15 дзён.
Вам не здаецца, што пара ўжо пасылаць гэтыя вар\’ятскія “законы”? Разам з іх вар\’ятаватым галоўным аўтарам.