Николай Статкевич про 2020 год: “Будет весело”.

Показания Юрия Гаравского, участника “эскадронов смерти”. Возможный российский след. Россия понимает, что народ Беларуси ненавидит Лукашенко, поэтому не хочет, чтобы Лукашенко шёл на выборы:
 
“Узнікае пытанне, як ён пакінуў Беларусь. Хто яму дапамог? Хто яго прыкрыў? На мой погляд, тут не абышлося без таго, каб гэтым злачынным фактам нашай гісторыі не скарысталіся саюзнікі спадара Лукашэнкі з Усходу. І першае, што яны зрабілі — яны не далі яму зараз пайсці на выбары. Бо зараз Маскве крайне невыгадна, каб Лукашэнка ішоў на прэзідэнтскія выбары, таму што яны будуюць долгатэрміновы праект, уклалі шалёныя грошы.
 
Зараз гэты праект будаваць з такой ненавідзімай беларусамі фігурай — гэта значыць гэты праект паставіць пад пагрозу. Змятуць гэтую фігуру — змятуць сам праект.
Зараз у Сочы ад яго патрабавалі самае галоўнае. Не гэтыя смешныя “дарожныя карты”. Ён іх падпіша, нікуды не дзенецца. Патрабавалі, каб ён не ішоў на выбары. Хоць сына, хоць каго давай. Патрабавалі новую фігуру. Бо цябе ненавідзяць. Але гэта ён не аддасць. Ён нас сдасць. Але гэтую магчымасць, асалоду ад улады, наркоцік ён не аддасць”.
 
Президентские “выборы” 2020 года. Статкевич сделает всё возможное, чтобы дойти до “выборов” и возглавить Площадь:
 
“Наконт нашых планаў на так званыя “выбары”. Мы рыхтуем каманду. Мы скарыстаемся гэтымі “выбарамі” на поўніцу. Я раблю ўсё магчымае, каб дайсці да гэтых “выбараў”.
 
Лукашэнка так званыя прэзідэнтскія “выбары” 4 разы праводзіў. І толькі адзін раз я, дзякуючы партыі, якая забараніла мне за год удзельнічаць у масавых акцыях і сабрала мне 120 000 подпісаў, дайшоў да гэтых выбараў без крымінала.
2010 год. Была сапраўдная Плошча. Дзень годнасці. Тры разы атрымалася ганьба. Я спадзяюся, што выраслі новыя выбары. Я думаю, што ёсць некалькі чалавек, гатовых узначаліць Плошчу. Але я буду рабіць усё магчымае, каб таксама самому дайсці да гэтай Плошчы і зрабіць тое, чаго чакае ад нас беларускі народ”.