Падатковая інспекцыя цікавіцца даходамі гомельскага праваабаронцы

Падатковая інспекцыя Гомельскага раёна запатрабавала ад грамадскага аб\’яднання «Прававая ініцыятыва» інфармацыю аб заробку старшыні аддзялення Леаніда Судаленкі.

Чыноўнікі цікавяцца даходамі праваабаронцы за 10 гадоў, пачынаючы з 2005 года. Пры гэтым на дакуменце пастаўлены выходны грыф «Для службовага карыстання», паведамляе «Радыё Рацыя».

Праваабаронца спрабуе высветліць, хто за гэтым стаіць і каму трэба атрымаць інфармацыю ў рэжыме «строгай сакрэтнасці», але не сумняваецца, што гэта справа спецслужбаў.

– Падатковая інспекцыя добра ведае, што я там працую на грамадскіх пачатках. І ўсе справаздачы за час, калі я пражываў у Гомлі і працаваў там, паказвалі, што я не атрымліваў грошы за працу. Я так разумею, што гэта ініцыятыва спецслужбаў, якія рукамі падатковай інспекцыі спрабуюць на мяне ціснуць, – кажа Леанід Судаленка.

Са слоў праваабаронцы, ён нядаўна змяніў месца жыхарства на Гомельскі раён, па ранейшаму жыхарству падаткавікі патрабавалі ад яго штогадовыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці цягам 15 гадоў.

Хартыя\’97