Свята

Адны сьвяткуюць 30-годзьдзе БНФ, другія — 100-годзьдзе камсамолу

Народныя франты былі створаныя практычна ва ўсіх рэспубліках СССР. Аднак да сёньня захаваўся толькі Беларускі народны фронт. Прычым нават у двух варыянтах: Партыі БНФ і КХП-БНФ. Мусіць, не выпадкова менавіта ў Беларусі адбыўся найбольшы адкат да савецкага мінулага.
Read More
Грамадская акцыя

У Берасці на волю выйшаў Мікалай Статкевіч

Пасля пяцісуткавага арышту на волю выйшаў палітык Мікалай Статкевіч. Ён адбываў пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця за ўдзел у акцыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода.

Кажа Мікалай Статкевіч:

– Камеру ўсю завалілі ежай смачнай.

Read More
Грамадская акцыя

“Я ВАС ТАКСАМА ПРЫЕХАЎ СЮДЫ АД ГЭТАГА СВІНЦА АБАРАНЯЦЬ, ВЫ САМІ СЯБЕ НЕ ПАВАЖАЕЦЕ І ХОЧАЦЕ КАБ Я ВАС ПАВАЖАЎ”

Гэта словы Мікалая Статкевіча судддзі.

Суддзя суда Ленінскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук асудзіў лідэра Народнай Грамады Мікалая Статкевіча на 5 сутак арышту,па справе якая датычылася акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, якая адбылася на плошчы Леніна ў Берасці 14-га кастрычніка.

Read More
Грамадская акцыя

Міколу Статкевіча арыштавалі на 5 сутак. Іншых пратэстоўцаў супраць акумулятарнага заводу аштрафавалі

У Ленінскім судзе Берасьця прайшлі суды над удзельнікамі акцыіпраціўнікаў акумулятарнага заводу, якая прайшла на цэнтральнай плошчы гораду 14 кастрычніка.

Вядома, што ноч у ізалятары правялі палітык Мікола Статкевіч, блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў, яшчэ некалькі чалавек, затрыманых падчас акцыі.

Read More
Грамадская акцыя

Кожны дзясяты ўдзельнік акцыі пратэсту ў Берасці затрыманы

Карміць птушак на галоўнай плошчы Берасця па-ранейшаму незаконна. Міліцыя затрымала кожнага дзясятага ўдзельніка мірнай акцыі пратэсту. Падтрымаць пратэстоўцаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва патэнцыйна небяспечнага акумулятарнага заводу, прыехаў Мікалай Статкевіч. Калі іншых затрыманых неўзабаве адпусцілі, то апазіцыйнаму палітыку давядзецца чакаць суда за кратамі.

Read More