Палітыка

Пакуль ёсць Пуцін, трэцяя сусветная магчымая

Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў выступіў з заявай, у якой сцвярджае, што “свет падышоў да небяспечнай рысы”. Гэта стала адказам на прамову начальніка Генштаба Сухапутных войскаў ЗША, генерала Марка Мілі. Высокапастаўлены вайсковец заявіў, што ўзброены канфлікт “амаль гарантаваны на нейкім этапе”.

Read More
Здарэнні

Трагічнае здарэнне ў гандлёвым цэнтры "Еўропа"

У інфармацыі аб трагічным здарэнні ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» адна дэталь здалася красамоўнай.

Людзі стараліся спыніць забойцу, кідалі ў яго розныя прадметы, урэшце скруцілі. Але яны пры гэтым не тэлефанавалі ў міліцыю, хоць мабільны тэлефон ёсць у кожнага.

Read More
Асабістая думка

Краіну незваротна вольнай робіць стварэнне ў ёй грамадзянскай супольнасці

Шмат разоў чуў слушную думку, што краіну незваротна вольнай робіць стварэнне ў ёй грамадзянскай супольнасці. Па іншаму — супольнасці актыўных адказных грамадзянаў.

Магу дадаць, што нідзе такая супольнасць не ахоплівае большасць насельніцтва.

Read More
Грамадская акцыя

Статкевіч заклікае на вулічную акцыю 24 лістапада

Лідар апазіцыі Мікалай Статкевіч анансаваў чарговую вулічную акцыю пратэсту.

Яна пройдзе ў Менску 24 лістапада. Нагодай для яе правядзення, як сказаў палітык, стане «20-я гадавіна ўстанаўлення дыктатуры ў краіне».

«24 лістапада 1996 года ў краіне прайшоў рэферэндум, паводле вынікаў якога была скасаваная заканадаўчая ўлада, а Лукашэнка самаўпраўна дадаў сабе 2,5 года да тэрміна», — паведаміў Мікалай Статкевіч «Радыё Свабода».

Read More
Навіны

Адміністрацыйная справа супраць Станіслава Паўлінковіча

Наш сябар Станіслаў Паўлінковіч паведаміў мне, што адміністрацыйная справа супраць яго за перапост майго закліку да ўдзелу ў акцыі 12 верасня спынена ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння. 

Справу заводзіла магілёўская міліцыя, калі прэвентыўна затрымала Станіслава перад акцыяй.

Read More