Рада правоў чалавека ААН: Палітвязні ў Беларусі павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя

Мандат спецдакладчыка ААН аб Беларусі Міклаша Харашці падоўжаны на год.

Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на Управу Вярхоўнага камісара правоў чалавека ААН.

Рада правоў чалавека ААН (РПЧ) у выніку галасавання падчас штогадовай сесіі, якая праходзіць гэтымі днямі ў Жэневе, прыняла рэзалюцыю аб прадаўжэнні на адзін годмандата спецыяльнага дакладчыка аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

> > >󠆡

Гарадзенскі журналіст рыхтуе скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН

Андрэй Мялешка, якога тройчы судзілі паводле абвінавачвання ў «незаконным вырабе інфармацыйнай прадукцыі», рыхтуе скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН.

Журналіст перакананы, што дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь наўпрост парушаюць ягонае права атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, пераследуючы за прафесійную дзейнасць. 

> > >󠆡

Генадзь Фядыніч: За свае правы трэба змагацц

Чаму беларусам варта павучыцца ў кітайскіх працоўных, якія не пабаяліся зладзіць марш пратэсту праз нявыплату заробкаў.

Пратэст кітайскіх рабочых «Салідарнасці» пракаментаваў кіраўнік прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

– У нас няма такіх фактаў, ва ўсякім разе, я не валодаю статыстыкай, каб беларускім рабочым тры месяцы не плацілі заробак, – кажа ён.

> > >󠆡

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова затрымалі праз цішотку са сцягам

Леанід Кулакоў правёў у аддзяленне міліцыі тры гадзіны і пасля гэтага вызвалены.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прыйшоў у суд Менскага раёна для таго, каб забраць фотаапарат, сканфіскаваны ў яго падчас папярэдняга арышту.

> > >󠆡

Надзея Саўчанка папрасіла пра суд прысяжных

Украінская лётчыца і дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка звярнулася з хадайніцтвам аб тым, каб яе справа разглядалася судом прысяжных.

Пра гэта расейскай службе BBC распавёў адвакат Марк Фейгін.

Паводле расейскіх законаў справа Надзеі Саўчанкі не можа разглядацца судом прысяжных.

> > >󠆡