Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 11 кастрычніка. АБНОЎЛЕНА

За гэтую прапанову прагаласавалі 102 са 104 зарэгістраваных дэпутатаў. Старшыня парлямэнцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце Генадзь Грыцкевіч, выступаючы перад сваімі калегамі, зьвярнуў увагу на некалькі абставінаў. Па-першае, прызначэньне выбараў менавіта сёньня дазваляе не праводзіць пазачарговую сэсію Палаты прадстаўнікоў, паколькі ў іншым выпадку дэпутатам давялося б зьбірацца дадаткова: сёньня апошні дзень іх працы, а наступным разам яны зьбяруцца толькі 2-га кастрычніка.
> > >󠆡

Валянцін Акудовіч: У нас няма магчымасьці палітычнай перамогі. А маральную перамогу мы можам атрымаць

Філёзаф Валянцін Акудовіч кажа, што ён гатовы падтрымаць толькі прапанову Ўладзімера Някляева, пра якую днямі той зноў актыўна загаварыў. Спадар Акудовіч далучаецца і прапануе ўсім і палітычным, і непалітычным сілам падтрымаць Міколу Статкевіча:

«Я цалкам разумею, што гэта не зусім будуць выбары, таму што ў іх апрыёры закладзена немагчымасьць яго вылучэньня чыста канстытуцыйна, юрыдычна.

> > >󠆡

Уладзімер Някляеў: У апазыцыі, як заўсёды, асабістыя інтарэсы пераважаюць над нацыянальнымі, дзяржаўнымі

Паэт, экс-кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў кажа, што хацеў бы бачыць пасьля заканчэньня паседжаньня Палаты прадстаўнікоў новы варыянт Выбарчага кодэксу, у якім было б прапісана тое, што называецца свабоднымі і транспарэнтнымі выбарамі, пачынаючы ад працэдуры падліку галасоў і сканчаючы назіраньнем:

«Зьмены будуць, толькі касмэтычныя.

> > >󠆡

Статкевічу маглі дадаць тэрмін, — намесьнік генпракурора Аляксей Стук

Намесьнік генпракурора Аляксей Стук сказаў, што супраць Мікалая Статкевіча маглі ўжыць 411-ты артыкул і дадаць яму тэрмін.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці праводзілася праверка дзеяньняў адміністрацыі Шклоўскай калёніі адносна Мікалая Статкевіча, які за некалькі тыдняў атрымаў каля дзесяці спагнаньняў і быў зноў накіраваны ў турму, спадар Стук паведаміў:

«Тое, што ён апынуўся ў турме, — ня думаю, што гэта ёсьць помстай адміністрацыі.

> > >󠆡

Макей: У адносінах з ЕС і ЗША Беларусь не павінна прывязвацца да канкрэтных падзей

Мінск, 29 чэрвеня. Беларусь не павінна прывязвацца ў развіцці адносінаў з ЕС і ЗША да нейкіх канкрэтных падзей. Такую заяву 29 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску зрабіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне аб тым, як выбары паўплываюць на стасункі краіны з заходнімі партнёрамі.
> > >󠆡