Узброеныя Сілы Беларусі на мяжы з Украінай прыведзеныя ў баявую гатоўнасць
Прадаўжаецца праверка сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку і тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці.
У рамках праверкі дзве мабільныя роты 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць і зробяць марш па маршруце Берасце — Гомель і ў наступным будуць перададзеныя ў распараджэнне Дзяржаўнага памежнага камітэта з мэтай узмацнення аховы дзяржаўнай мяжы ў паўднёвым напрамку.
Read More