Навіны

Жонка Рубцова: Караюць яго не за працу, а за гэтае тату «Лукашэнка, сыходзь»

28 траўня ў 15.30 у Пружанскім судзе будзе агалошаны прысуд палітвязьню Юрыю Рубцову. 

Жонка Рубцова Ядзьвіга і сын Віктар.
Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад адбыцьця «хіміі», прысуджанай за абразу судзьдзі. Учора, 27 траўня, пракурор Зайцава запатрабавала для Рубцова 3 гады зьняволеньня — максымум пакараньня, прадугледжанага адпаведным артыкулам Крымінальнага кодэксу.
Read More
Навіны

Валянцін Стэфановіч: Палітвязьням амністыя «ня сьвеціць»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 70-годзьдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Закон уступіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікаваньня і падлягае выкананьню на працягу шасьці месяцаў.

Законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 13 траўня, а 20 траўня быў ухвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Read More
Навіны

2 чэрвеня ў Менску зьбяруцца і кантактная група па Ўкраіне, і падгрупы

Паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе адбудзецца 2 чэрвеня ў Менску, пацьвердзіў экс-прэзыдэнт Украіны, прадстаўнік Украіны на перамовах Леанід Кучма.

«2 чэрвеня адбудзецца паседжаньне. З 10:00 усе падгрупы таксама пачнуць паседжаньні, а ў 16:00 мы заслухаем каардынатараў гэтых падгрупаў», — сказаў ён агенцтву Інтэрфакс-Украіна ў чацьвер у Кіеве.

Read More
Навіны

Эўрапейскі дыплямат нагадаў Лукашэнку, што «доўга сядзець на шпагаце ня вельмі зручна»

Адносіны Беларусі і Эўразьвязу паступова паляпшаюцца, але пытаньні палітвязьняў і правоў чалавека застаюцца каменем спатыкненьня, які перашкаджае поўнай нармалізацыі адносінаў.

Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі Рудольф Рышар на міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску.

Read More
Выбары

Прэзыдэнцкая кампанія Статкевіча будзе пераважна мэдыйнай

Паплечнікі па Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) кандыдата на прэзыдэнта Беларусі ў 2010 годзе, а цяпер палітвязьня Міколы Статкевіча на пачатку чэрвеня распачнуць кампанію па вылучэньні яго кандыдатам і на новыя выбары.

Read More