Мы атрымалі шматабяцальныя сыгналы ад Лукашэнкі ў тым, што тычыцца міжнароднай сытуацыі, — прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Туск
Напярэдадні саміту Ўсходняга партнэрства ў Рызе прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск адказаў на пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка, у тым ліку пра адносіны зь Беларусьсю.
Радыё Свабода: Спадар прэзыдэнт расейская прапаганда зрабілася даволі відавочнай у шмат якіх краінах, асабліва ў краінах Ўсходняга партнэрства.