«Лукашэнка ўжо ня першы, а трэці дыктатар», — Бяляцкі
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў на форуме грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе з праграмнай прамовай, у якой заклікаў Эўразьвяз не падтрымліваць аўтарытарныя постсавецкія рэжымы.
Другая канфэрэнцыя грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства», якая адкрылася сёньня напярэдадні Рыскага саміту, прысьвечаная праблеме пашырэньня правоў і магчымасьцяў недзяржаўнага сэктару ў краінах-партнэрах Эўразьвязу, бягучым выклікам і будучым сцэнарам.