Здарэнні

Баранавічы: праваабаронца просіць пракуратуру праверыць факты збіцця міліцыяй аматараў футбола

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру на дзеянні адказных асоб Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якія заключаліся ў збіцці футбольных фанатаў. Праваабаронца адзначыў, што з інтэрнету даведаўся аб сутычцы каля касаў стадыёна “Лакаматыў” горада Баранавічы паміж супрацоўнікамі АМАПа і футбольнымі аматарамі.

Read More
Навіны

У Наваполацку затрымалі Зьмітра Дзякава — за плякат «Свабоду палітвязьням»

Паводле сайта БХД, плякат быў вывешаны  ў Віцебску 14 траўня. Актывіст — сябар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Зьміцер Дзякаў — ня стаў хаваць свайго імя.

Пра сваё затрыманьне Зьміцер паведаміў віцебскай каардынатарцы аргкамітэту Тацяне Севярынец.

Read More
Навіны

Мікалай Статкевіч: “Не імкнуся ў героі, але хачу застацца прыстойным чалавекам”

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 16 траўня атрымаў ліст з Магілёўскай турмы №4 ад палітвязня Мікалая Статкевіча, у якім экс-кандыдат у прэзідэнты распавёў пра ўмовы свайго ўтрымання на новым “старым” месцы зняволення.

Read More
Навіны

Памылка ці хлусьня?

«Беларусь займае 10 месца ў рэйтынгу краін сьвету па ўзроўні спажываньня алькаголю», —паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на намесьніцу старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Алену Кухарэвіч.

У інтэрвію агенцтву яна распавяла пра зьніжэньне спажываньня алькаголю. Паводле яе, «у 2014 годзе продаж алькагольных напояў у пераліку на абсалютны алькаголь на душу насельніцтва ў параўнаньні з 2013 годам скараціўся на 0,5 літра да 10, 6 літра, у параўнаньні з 2011 годам — на 2,7 літра».

Read More
Палітыка

Што выбіраюць беларусы паміж Эўропай і Расеяй? (+ відэа)

Чаго чакаць ад Рыскага саміту Ўсходняга партнэрства?

Ці паедзе на саміт Лукашэнка?

Што выбіраюць беларусы паміж Эўропай і Расеяй?

Гэтыя тэмы – ў перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы таксама ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Валер Каліноўскі і супрацоўнік украінскай службы нашага радыё Расьціслаў Хоцін. 

Read More