Навіны

“Вясна”: Сітуацыя з палітвязнямі застаецца стабільна кепскай

“Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі застаецца стабільна кепскай”, – кажа супрацоўніца праваабарончага цэнтра „Вясна” Наста Лойка. Нікога з іх улады не вызваляюць і вызваляць не збіраюцца. Наадварот, умовы для іх робяцца ўсё больш жорсткімі.

Read More
Актуальна

Жыхарам Брэста нагадалі пра гадавіну рэферендума, паводле якога ў Беларусі былі зменены дзяржаўныя сімвалы

Мясцовыя актывісты вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг каля аднаго з буйных гандлёвых цэнтраў горада на Варшаўскай шашы.

Такім чынам прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці вырашылі падкрэсліць сваю вернасць сапраўдным нацыянальным сімвалам і адзначыць, што рэфэрэндум, які адбыўся 20 гадоў таму, з’яўляецца ганебным для Беларусі.

Read More
Навіны

Экспэрт: Лукашэнку лепш паехаць у Ватыкан, чым у Рыгу

Чаму беларускі бок дагэтуль хавае інфармацыю пра тое, хто паедзе на саміт «Усходняга партнэрства» у Рыгу?

Ці паедзе туды Лукашэнка, і што чакаць Беларусі ад саміту? На гэтыя пытаньні карэспандэнта Свабоды адказаў палітоляг Дзяніс Мельянцоў.

— Чаму дагэтуль невядома, хто будзе прадстаўляць Беларусь?

Read More
Навіны

На вуліцах Бярозы зьявіліся партрэты палітвязьняў

Партрэты палітвязьняў Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова невядомыя расклеілі ў розных месцах горада.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», гэтай акцыяй мясцовыя актывісты выказваюць пратэст супраць зьняволеньня апанэнтаў улады.

Read More
Палітыка

Някляеў стварае рух «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі»

Паэт, былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень, былы кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў пачаў стварэньне новага агульнанацыянальнага руху. 

Уладзімер Някляеў, які ў красавіку сышоў з пасады старшыні кампаніі «Гавары праўду», распавёў пра сваю новую грамадзкую ініцыятыву ў інтэрвію Радыё Свабода:

«Рух называецца „За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі“ — так, я займаюся гэтым амаль штодзённа.

Read More