Навіны

Палітвязня Дзядка перавялі ў калонію асобнага рэжыму ПК-9

Мікалая Дзядка 12 траўня перавялі ў новае месца адбыцця пакарання — у калонію асобнага рэжыму ПК-9.

Як паведамляе сайт «Анархічны Чорны Крыж», пісаць палітвязню можна на адрас: 213410, г. Горкі, вул.Дабралюбава, 16 карантын, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу.

Read More
Навіны

Марына Адамовіч: У кожнага беларускага палітвязня з’явіўся свой прадстаўнік у Еўропе (+ відэа)

Дэпутаты Еўрапейскага парламенту новага склікання зноў вырашылі ўзяць апякунства над беларускімі палітзняволенымі, заўважыла жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Апякунства еўрапейскіх парламентарыяў над палітычнымі вязнямі мае паказаць беларускім уладам, што каштоўнасці дэмакратыі застаюцца ваднымі нават на тле вялікіх геапалітычных зрухаў, адзначыла спадарыня Адамовіч.

Read More
Навіны

У Бруселі адбылася сустрэча сваякоў беларускіх палітвязняў з еўрадэпутатамі (+ відэа)

Кіраванне Лукашэнкі нічым не адрозніваецца ад афрыканскіх дыктатураў, бо ў Беларусі ўсцяж працягваюць сядзець у турмах палітычныя зняволеныя. Такую думку выказалі сёння дэпутаты Еўрапейскага парламенту падчас сустрэчы ў Бруселі са сваякамі беларускіх палітзняволеных.

Read More
Навіны

Мікалай Статкевіч падзякаваў Дэмі Мур за салідарнасць

Палітвязень адказаў на ліст са словамі падтрымкі ад галівудскай зоркі. Пра гэта гаворыцца ў запісе Мікалая Статкевіча ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Я дзякую Дэмі Мур за ейны ліст. Дарэчы, самае прыемнае ў ім было тое, што я яго адразу зразумеў цалкам да астатняга слова.

Read More
Свята

Баранавічы: Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём перамогі

Грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Рыгор Грык і Віктар Сырыца 9 траўня наведалі і павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Днём перамогі.

Віктар Паўлавіч гасцінна сустрэў сваіх добрых знаёмых, якія падаравалі яму прыгожыя кветкі і кнігу Валянціна Сіманенкава “Загадка 37-га года”.

Read More