Навіны

Лідэры ЕЗ падпісалі супольную заяву аб міры і адзінстве

Чальцы Рады Еўропы падкрэслілі, што шмат якім еўрапейскім краінам давялося змагацца за свабоду ад таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.

Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве з нагоды Дня Еўропы, які святкуецца 9 траўня.

Read More
Актуальна

15 беларуских тюремщиков, виновных в пытках политзаключенных, хотят отправить в Гаагу

Политзаключенные, прошедшие через ад беларуских тюрем, просят Социнтерн, Европарламент, PES (партию Европейских социалистов), социал-демократические партии ЕС инициировать через Интерпол выдачу международного ордера на задержание тюремщиков, виновных в преступлениях. «Жестокое обращение или пытки в связи с политическими взглядами являются одним из видов преступлений против человечности, подпадающих под международную юрисдикцию», – говорится в обращении.

Read More
Навіны

Першамай Ігар Аліневіч сустрэў у ШІЗА

Чарговы раз палітвязень Ігар Аліневіч быў змешчаны ў штрафны ізалятар 22 красавіка. Пра гэта ПЦ «Вясна» стала вядома ад маці — Валянціны Аліневіч, якой палітзняволены патэлефанаваў 3 мая.

Прычыну змяшчэння ў ШІЗА Валянціна Аліневіч не высвятляла, грунтуючы гэта на тым, што кожны раз такія прычыны штучныя і надуманныя.

Read More
Навіны

Былы кіраўнік МЗС Літвы падтрымаў заклік да адстаўкі прадстаўніцы Эўразьвязу у Беларусі Майры Моры

Былы міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс падтрымаў заклік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen аб адстаўцы кіраўніцы прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майры Моры.

Пра гэта паведамляе БелаПАН. 

«Я падтрымліваю заяву швэдзкай Östgruppen: наш кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Мора мусіць пайсьці ў адстаўку», — напісаў Ажубаліс у сваім акаўнце ў «Твітэры».

Read More
Навіны

ЗША заклапочаныя сытуацыяй Статкевіча і Дзядка

Місія ЗША ў АБСЭ заклікае вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі.

У прэсавым рэлізе, які распаўсюдзіла місія ЗША ў АБСЭ паведамляецца, што Злучаныя Штаты занепакоеныя нядаўнімі зьменамі становішча Мікалая Статкевіча:

«Чацьвёртага траўня экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч быў прысуджаны да больш жорсткіх умоваў у турме і да павышаных захадаў бясьпекі з-за нібыта парушэньняў турэмных правілаў».

Read More