Навіны

Валянцін Стэфановіч: Палітычнай волі на выкананне ўмоваў сяброўства Беларусі ў Савеце Еўропы няма

Пра гэта намеснік кіраўніка ПЦ «Вясна» заявіў 21 красавіка ў Страсбургу, выступаючы на паседжанні камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі. Слуханні праходзілі ў рамках падрыхтоўкі дакладу спецдакладчыка ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні.

Read More
Навіны

Інтыгама Аліева асудзілі да 7,5 гадоў пазбаўлення волі

Увечары 22 красавіка Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах вынес прысуд праваабаронцу Інтыгаму Аліеву. Ён прызнаны вінаватым у незаконным прадпрымальніцтве, прысваенні, ухіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і службовым падлогу ды асуджаны да 7,5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Read More
Навіны

Юрый Рубцоў азнаёміўся з матэрыяламі справы

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, сёння Юрый Рубцоў азнаёміўся з матэрыяламі справы, узбуджанай у адносінах да яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса — “Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”.

Read More
Навіны

Прэзідэнт ПАСЕ агучыла ўмовы аднаўлення кантактаў з афіцыйным Мінскам

Ад Беларусі чакаюць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў.

22 красавіка ў Страсбургу прэзідэнт Парламенцкай асамблеі савета Еўропы Ан Брасэр выказалася пра сітуацыю ў Беларусі. Яна нагадала ўмовы аднаўлення кантактаў з афіцыйным Мінскам: увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне, вызваленне палітвязняў і правядзенне свабодных выбараў.

Read More
Выбары

Улады Беларусі запрасілі ПАСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі

У аўторак у Страсбургу гаварылі пра сітуацыю ў Беларусі. Прысутнічаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Савет Еўропы выказвае незадаволенасць з нагоды смяротных прысудаў у Японіі і ў ЗША, але да Беларусі ў гэтым пытанні мае “завышаныя патрабаванні”.

Read More