Навіны

Лагвінец: Улады хочуць загаварыць пытанне палітвязняў, а не рэальна яго вырашыць

У Страсбургу спаткаліся прадстаўнікі ўлады і апазіцыі. Гаварылі пра мараторый на смяротнае пакаранне, палітвязняў і вяртанне Беларусі статуса спецзапрошанага ў ПАРЕ.

На слуханнях па Беларусі спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні заявіў пра магчымасць узнаўлення дыялогу з Беларуссю.

Read More
Навіны

Статкевіча пакаралі ўжо ўсім, чым можна, — Марына Адамовіч

У апошнім з атрыманых Марынай Адамовіч лістоў Мікалая Статкевіча са шклоўскай калёніі палітвязень паведаміў пра сваё сядзеньне ў ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу.

«У суме ў яго набралося 13 спагнаньняў, зь якіх 10 — за адмову ад працы. Прычым апошнія 5 ягоных адмоў закончыліся звычайнымі вымовамі, бо раней усе, што можна было з пакараньняў, супроць яго ўжо ўжывалі.

Read More
Палітыка

Мікалай Статкевіч: Прапановы мышэй вядуць да распальвання апетыту ў катоў

Палітвязень і кандыдат у прэзідэнты выказаўся з нагоды будучых «выбараў».

Словы палітыка з ягонага турэмнага ліста падаюцца на спецыяльна створанай паплечнікамі Статкевіча старонцы ў Фэйсбуку.

«Газеты ў ПКТ прыносяць раз на тыдзень, у чацвер.

Read More
Навіны

Жонка Рубцова: Муж са звычайнай галадоўкі можа перайсьці на сухую

Ужо два тыдні трымае галадоўку палітвязень Юры Рубцоў, які гэтак пратэстуе супраць завядзеньня супраць яго новай крымінальнай справы. 

Юры Рубцоў. Архіўнае фота.
Што вядома пра стан галадоўніка і ягоную крымінальную справу? Навінамі пра Юрыя Рубцова з карэспандэнтам Свабоды падзялілася ягоная жонка Ядзьвіга Рубцова.
Read More
Навіны

Камітэт па палітычных пытаньнях ПАРЭ правядзе слуханьні па Беларусі

Камітэт па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы правядзе слуханьні па Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца 21 красавіка ў межах вясновай сэсіі ПАРЭ, якая праходзіць у Стразбуры 20-24 красавіка.

На слуханьнях выступіць спэцыяльны дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

Зь беларускага боку ў сэсіі бяруць удзел кіраўнік пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходуМікалай Самасейка, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, намесьнік кіраўніка закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Read More