Палітвязня Юрыя Рубцова з хіміі пераводзяць у CІЗА у Баранавічы
Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў, які абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбывання пакарання, вечарам 13 красавіка будзе дастаўлены ў следчы ізалятар у Баранавічах, паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка.
«Цяпер яго перавозяць з Пружанскага ІЧУ, і ў Баранавічах ён будзе ўжо сёння вечарам», — сказала яна.
Read More