У Аўтуховіча патрабуюць сплаціць страхавыя ўзносы за час ягонага зняволення
Прадпрымальніка і былого палітвязня Мікалая Аўтуховіча вымушаюць сплаціць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за той час, які ён сядзеў у турме. Падаткавікі сцвярджаюць пры гэтым, што паступаюць законна.
Аднак згодна з прысудам суда 7 ліпеня 2006 г, калі прадпрымальнік быў зняволены першы раз на 3 гады і 6 месяцаў, Аўтуховічу было забаронена займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу 5 гадоў.
Read More