Прадстаўнікі дэмакратычных сіл сёння пададуць заяўку на Дзень Волі

9 сакавіка прадстаўнікі дэмакратычных сіл пададуць заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне акцыі на Дзень волі ў Мінску.

Тэматыка мерапрыемства — „незалежнасць, салідарнасць з Украінай, пратэст супраць антыдэмакратычных улад Беларусі”, паведамляе racyja.com.

Такое рашэнне было прынята на сойме БНФ.

У гэтым годзе арганізатары плануюць прыцягнуць да святкаванняў беларускіх музыкаў, паведаміў намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

25 сакавіка апазіцыя традыцыйна адзначае гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Плануецца правесці шэсце ад станцыі метро „Акадэмія навук” да плошчы Бангалор і мітынг у парку Дружбы Народаў. Акцыя адбудзецца пад лозунгам „Разам за мір і незалежнасць!”.