Навіны

Улады Кубы вызвалілі 53 палітвязняў

53 дысыдэнта выйдуць на волю ў адпаведнасці з нядаўняй дамоўленасцю паміж Кубай і ЗША.

Пра гэта паведамілі журналістам амерыканскія афіцыйныя асобы, паведамляе ТАСС.

У мінулыя выходныя дні Гавана апавясціла Вашынгтон, што ўсе зняволеныя, унесеныя ў спіс на вызваленне, ужо адпушчаныя па хатах.

Read More
Навіны

Палітвязень Рубцоў абвесціць галадоўку, калі яму не дадуць працу

Юры Рубцоў надалей не мае працы. Ён адбывае пакаранне, так званую “хімію”, у вёсцы Куплін Пружанскага раёна на Берасцейшчыне.

Раней яму ўжо прапанавалі працаваць кіроўцам у Пружанах, але з нізкім заробкам.

Read More
Навіны

Мікалай Статкевіч этапаваны ў Шклоў

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, палітвязень Мікалай Статкевіч ўчора, 12 студзеня 2015 года, этапаваны ў Шклоў, у папраўчую калонію №17.

12 студзеня 2012 года рашэннем суддзі Шклоўскага раённага суда Віталя Волкава Мікалай Статкевіч быў дадаткова асуджаны да трох гадоў турэмнага рэжыму.

Read More
Навіны

Працягваецца разгляд скаргі Алены Танкачовай на рашэнне пра высылку з Беларусі [хроніка]

12 студзеня ў 14.30 ў судзе Першамайскага раёна адбыўся працяг разгляду справы Алены Танкачовай супраць Адзелу па грамадзянстве і міграцыі УУС Першамайскага раёна. Скаргу разглядае суддзя Наталля Петух

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прадстаўляе хроніку трэцяга дня паседжання.

Read More
Навіны

На жонку Юрыя Рубцова робіцца ціск?

Палітвязень перажывае за сваю жонку і просіць аб дапамозе.

Гомельскі апазіцыйны актывіст, прысуджаны да «хіміі» за цішотку «Лукашэнка, сыходзь» распавёў charter97.org пра тое, што жонка ніяк не можа змірыцца з тым, што з ім адбываецца, і пастаянна просіць спыніць супраціўляцца.

Read More
preload imagepreload image