Працягваецца разгляд скаргі Алены Танкачовай на рашэнне пра высылку з Беларусі [хроніка]

12 студзеня ў 14.30 ў судзе Першамайскага раёна адбыўся працяг разгляду справы Алены Танкачовай супраць Адзелу па грамадзянстве і міграцыі УУС Першамайскага раёна. Скаргу разглядае суддзя Наталля Петух

Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляе хроніку трэцяга дня паседжання.

14-35. Судовае пасяджанне пачалося. Алена Танкачова заявiла хадайніцтва аб запрашэнні двух сведак: Міхаіла Мацкевіча і Іны Лебяденка. На працэсе прысутнічае толькі Рудышкина, Крышталёў не змог прыйсці. Прадстаўнік зацікаўленай асобы хоча даведацца, якое дачыненне маюць сведкі да разглядаемай справы. Заяўнік тлумачыць, што яны маюць дачынення да тых правапарушэннях, спасылаючыся на якія АГІМам вынесена рашэнне аб высылцы.

14-38. Сведка Мацкевіч Міхаіл, які знаходзіцца ў працоўных адносінах з заяўніком, паказвае, што сумесна з Аленай наведваў ДАІ некалькі разоў. Тры пратаколы былі складзеныя на яго імя аб парушэнні ПДР на аўтатранспарце Танкачовай, якія ён жа і здзейсніў. У яго маюцца квітанцыі аб аплаце штрафаў. Раней устаноўленых парушэнняў сведкам на транспарце заяўніка не было зафіксавана.

Аднаго слухача выдалілі з залі за парушэнне парадку.

14-47. Сведчыць Лебяденка Іна, якая вызначае, што з Танкачовай яны з\’яўляюцца знаёмымі, суседзямі па дачы. Суд высвятляе, што яны знаходзяцца ў сяброўскіх стасунках і заклікае сведку выконваць грамадзянскі абавязак і не адхіляецца ад пытанняў па сутнасці.

З паказанняў вынікае, што ўласная машына Іны часта бывае няспраўнай, таму заяўнік прапанавала ёй карыстацца яе транспартным сродкам для паездак на дачу.

Суд задае ўдакладняючыя пытанні тэхнічнага характару: колькі конскіх сілаў у машыне, які аб\’ём рухавіка, колькі ступеняў перадач, колькі пазіцый на руху наперад, які прывад у аўтамабіля Танкачовай. На некаторыя пытанні сведка адказаць не можа, але тлумачыць, што ў новай машыне на новай дарозе можна не заўважыць нязначнае перавышэнне хуткасці. У цэлым Іна водзіць машыну акуратна, але літаральна некалькі разоў парушыла ПДР за рулём свайго аўто, а на машыне заяўніка ў канцы 2013 года – двойчы.

14-58. Алена Танкачова просіць сведку апісаць машыну знешне: колер, салон. Сведка распавядае і пра свае адчуванні ў ёй, а таксама кажа, як праходзіла аплата штрафу і перапіс пратаколу на яе імя.

15-02. Пачаўся працэс разгляду пісьмовых матэрыялаў па справе. Суддзя пытаецца ў заяўніка аб спагнанні ў выглядзе штрафу за снежань 2013 года. Танкачова не гатовая даць тлумачэнняў, бо не памятае абставінаў названага правапарушэння.

15-10. Суд удакладняе ў прадстаўніка зацікаўленай асобы, чаму было прынята рашэнне аб высылцы менавіта на тры гады. Прадстаўнік АГІМа кажа пра тое, што закон прадугледжвае варыяцыю тэрміну ад шасці месяцаў да дзесяці гадоў.

Таксама суд удакладняе, што значыць выраз ў дакументах “лічыла бы”, на што прадстаўнік адзначае, што выраз выкарыстоўваўся ў прыняцці рашэння і што на той момант былі такія ўзоры.

15-19. У ходзе азнаямлення з матэрыяламі ўдакладняецца, што аўтамабіль на баланс арганізацыі “Цэнтр прававой трансфармацыі” на ставіўся, арганізацыя не несла адказнасці за тэхабслугоўванне аўтамабіля, хоць і ёсць дамова бязвыплатнага карыстання.

“Я не давала магчымасці каму заўгодна кіраваць аўтамабілем, гэта было абмежаванае кола асоб, у тым ліку бацька, прадстаўленыя ў судзе сведкі, у якіх ёсць досвед кіравання, а таксама мне быў зразумелы іх стыль, што давала падставы меркаваць, што ім можна давяраць”, – каментуе Алена.

15-29. Скончылася азнаямлення з першым томам па справе, перайшлі да другога. Па заканчэнні з азнаямленнем з пісьмовымі дакументамі, Танкачовай было заяўлена хадайніцтва аб далучэнні да матэрыялаў справы заявы бацькі, накіраванае ў АГІМ яшчэ да разгляду пытання аб высылцы, бо лічыць, што ў ім былі абгрунтавання чаму заяўніка нельга высылаць з РБ. Таксама просіць суд вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас Першамайскага АГІМ на падставе парушэння закона аб звароце грамадзян, а менавіта арт. 9, 11 і 14.

15-39. Прадстаўнік АГІМа павінен быў падаць копіі дакументаў перапіскі з грамадскасцю, і хоць дадзеныя дакументы былі прадастаўлены, відавочна, што іх меншая колькасць, г.зн. прадстаўнік альбо парушае патрабаванне суда, альбо парушае заканадаўства ў галіне адказаў на звароты грамадзян.

15-43. Асобна Танкачова просіць звярнуць увагу на недаступнасць суда для людзей з інваліднасцю, якія абмяжоўваюць іх права на паўнавартасны ўдзел у судовым разглядзе, прыводзячы ў прыклад сведку Драздоўскага С.

15-44. Прадстаўнік заяўніка падтрымлівае хадайніцтвы, а вось прадстаўнік зацікаўленай асобы катэгарычна супраць. Сцвярджае, што адказы на звароты былі дадзены ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама просіць далучыць да справы вытрымкі з закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”.

Суд адзначае, што прыватныя вызначэнні выносіць на сваё меркаванне у дарадчым пакоі.
Замест прадстаўлення інструкцыі па справаводству або даведкі аб адсутнасці такой інструкцыі, Рудышкіна просіць далучыць да справы меркаванне прадстаўніка зацікаўленага асобы. Таксама прадстаўнік АГІМа адзначае, што безумоўна інструкцыя такая маецца, але прадставіць яе яна не можа, акрамя таго, яна з ёй нават не знаёмая, хоць і зразумела, што інструкцыя ёсць.

15-54. Прадстаўнік заяўніка яшчэ раз просіць прадстаўніка зацікаўленага асобы даць вызначэнне паняццю “грамадскага парадку”.

Прадстаўнік АГІМа дае вызначэнне высылкі, якім кіруецца УУС, а затым вызначэнне “грамадскага парадку” з тэорыі агульнага права. Адвакат адзначае, што агульная тэорыя права і падручнікі не з\’яўляюцца законам і што ў пастанове ідзе адсылка да заканадаўства, а ў судовым пасяджэнні – да вызначэння з падручніка, што з\’яўляецца ў корані няслушным.

Таксама адвакат хоча пачуць выразны адказ на пытанне: “Вы можаце з поўнай упэўненасцю сцвярджаць, што менавіта Танкачова была за рулём у момант здзяйснення правапарушэнняў?” Пасля нядоўгіх тлумачэнняў, Рудышкіна заяўляе, што поўнасцю ўпэўненна ў гэтым пытанні.

Суд хоча пачуць вычарпальныя падставы, чаму не была задаволена скарга. Прадстаўнік АГІМа дае яго: “Сістэматычнае парушэнне заканадаўства РБ без належных высноў”.

16-29. Танкачова А. распавядае пра тое, што яна зрабіла ў дачыненні да выкарыстання аўтатранспартнага сродку, якія ўрокі вынесла, і сцвярджае, што ў будучыні будзе вельмі ўважлівая.

16-30. Абвешчаны перапынак на 10 хвілін перад спрэчкамі бакоў.

16-54. Заяўнік у спрэчках асноўны націск робіць на парушэннях афармлення дакументаў і неабгрунтаванасці высылкі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. А таксама на той факт, што рашэнне пра высылку было прынята выключна на меркаванне супрацоўнікаў АГІМам і з апорай на ўяўную і нічым неабгрунтаваную здагадку аб магчымай пагрозе для жыцця і здароўя грамадзян з боку Танкачовай. “Такім чынам, – лічыць заяўнік, – пастанова вынесена не абапіраючыся на патрабаванні заканадаўства, а толькі абапіраючыся на пашыранае меркаванне органа, якое цягне за сабой істотнае умяшальніцтва ў асабістае жыццё і парушэнне правоў і законных інтарэсаў заяўніка”. Звяртае ўвагу суда на вялікую колькасць зваротаў ад грамадзян і грамадскіх арганізацый, на якія былі дадзены адказы-адпіскі і толькі часткова, і прыняць да ўвагі меркаванне грамадскасці пры вынясенні пастановы. Акрамя таго, звяртае асаблівую ўвагу на цесную сувязь з Рэспублікай Беларусь, а таксама сямейныя сувязі і традыцыі. Напрыканцы Алена запэўнівае, што з яе боку быў “вывучыў урок” і атрыманы такі вопыт, які істотна паўплывае на наступныя рашэнні, і просіць высокі суд адмяніць пастанову.

17-19. Прадстаўнік заяўніка звярнула асаблівую ўвагу на той факт, што для разгляду пытання і вынясення рашэння аб высылцы супрацоўнікам АГІМа спатрэбілася ўсяго паўгадзіны, а для таго, каб растлумачыць на якіх падставах і даць вызначэнне “грамадскаму парадку” – два дні. Асноўны націск адвакат робіць на тое, што няма наогул вызначэння “грамадскага парадку” ў заканадаўстве, ёсць толькі адзін арт.65 Закона, якая вызначае падставы для высылкі, і калі яго тлумачыць літаральна, то парушэнне ПДР ніякім чынам не могуць кваліфікавацца ў адпаведнасці з гэтым артыкулам. Падтрымлівае заяўніка і просіць пастанову адмяніць, прыняць адзінае правільнае рашэнне і задаволіць скаргу.

17-25. Прадстаўнік зацікаўленай асобы абапіраецца на 20 адміністрацыйных правапарушэнняў заяўніком, учыненых за ўвесь перыяд знаходжання на тэрыторыі РБ, знаходзіць рашэнне аб высылцы абгрунтаваным і справядлівым.

17-36. Бакі перайшлі да рэплік і абмяняліся імі.

17-40. У судзе абвешчаны перапынак да 14.30 13 студзеня. 

spring96.org