Актывіста Алега Кероля вызвалілі з суду, але ня выпусьцілі зь міліцыі
14 траўня ў Першамайскім судзе Менску разглядалася справа актывіста «Альтэрнатывы» Алега Кероля, якога затрымалі за плякат салідарнасьці з арыштантамі Акрэсьціна.
У калідоры суду ўдалося ўзяць кароткае інтэрвію ў Алега Кероля, якога напярэдадні арыштавалі непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі пасьля таго, як ён вывесіў на рэклямнай тумбе плякат ў абарону прэвэнтыўна затрыманага напярэдадні хакейнага чэмпіянату Зьмітра Дашкевіча.
Read More