Навіны

Супрацоўнікі пасольства ў Празе забарыкадаваліся

16 лютага 2013 года каля Амбасады Беларусі ў Празе адбылася акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі.

Паўтара дзясятка ўдзельнікаў трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты і партрэты палітвязьняў, паведамляе «Радыё Свабода«.

Удзельнікі акцыі пры дапамозе мэгафона зьвярнуліся да супрацоўнікаў пасольства з патрабаваньнем вызваленьня ўсіх палітвязьняў і назвалі іх пайменна.

Read More
Навіны

Мікола Статкевіч патэлефанаваў родным

«Ізноў пачаліся праблемы, але ж гэта не было нечаканасцю…»

8 лютага Мікалай Статкевіч
патэлефанаваў родным.



«Пасля кожнай прапановы «папрасіцца» я заўжды чакаю праблемаў», — кажа жонка палітвязня Марына Адамовіч.

«Званок быў кароткім, Мікалай вельмі сцісла, літаральна, у тэлеграфным стылі, пераказаў апошнія навіны.

Read More
Навіны

Марэк Мігальскі: “Макей стане ўязным толькі пасля вызвалення палітвязняў”

Забарона на ўезд у краіны Еўразвяза кіраўніку беларускай дыпламатыі Уладзіміру Макею можа быць знятая толькі ў выпадку, калі будуць звольненыя з турмаў беларускія палітвязні, лічыць еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы Макея на пасаду міністра замежных спраў Беларусі, ведаў, што той у «чорным спісе» Еўразвязу, канстатуе еўрадэпутат.

Read More
Навіны

Загінуў былы палітвязень Арцём Грыбкоў

Трагедыя адбылася яшчэ
13 сьнежня 2012 года…

Глядзець відэа Не стала Арцёма Грыбкова (08.02.2013)

Глядзець відэа Горад крыміналу? (08.02.2013)


«Ён загінуў у аўтакатастрофе, але я не хачу ніякага розгаласу», — сказала карэспандэнту Свабоды ўдава Арцёма Грыбкова Сьвятлана.

Цётка Грыбкова Людміла пацьвердзіла факт сьмерці пляменьніка і сказала, што падрабязнасьцяў сама ня ведае.

Read More
Навіны

Адкрыты ліст Віталя Рымашэўскага да Мікалая Статкевіча

Прапануем вашай увазе адкрыты ліст сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага да палітвязня Мікалая Статкевіча.

Шаноўны  Мікола!

Паколькі ў адным з лістоў ад вашага імя некаторыя выказванні магчыма інтэрпрэтаваць як звернутыя да мяне, лічу неабходным звярнуцца з адкрытым лістом да Вас, спадзеючыся, што такім чынам Вы здолееце азнаёміцца з яго зместам. 

Read More