Навіны

500 дзён за кратамі…

Мінула 500 дзён ад крывавага разгону Плошчы.

Гэты дзень крута перавярнуў наша жыццё. За кратамі апынуліся сотні лепшых грамадзян Бацькаўшчыны. Дзесяткі, калі не сотні мусілі пакінуць краіну. Сорак дзевяць чалавек зазналі крымінальны пераслед.

Read More
Навіны

М. Статкевіч: "Я не здольны здрадзіць сабе…"

Мікалай Статкевіч напісаў пра тое, чаму ён не можа падпісаць прашэнне аб памілаванні.

У сваім лісце да жонкі Мікалай Статкевіч напісаў пра сябе, пра суседа, патлумачыў матывы сваіх учынкаў.




Аб гэтым — слова самаго Мікалая:

«З [часу] майго апошняга ліста 16.04 дайшла інфармацыя пра шмат розных падзей.

Read More
Навіны

Свабоду Статкевічу!

«Свабоду Статкевічу» — такія надпісы з\’явіліся на грашовых адзінках, якія знаходзяцца ў вольным ужытку.

Такім нестандартным чынам выказваюць сваю пазіцыю грамадзяне нашай краіны. І сапраўды — грошы, гэта тое, з чым мы кантактуем штодня.

Read More
Навіны

Марплз: У Лукашэнкі з палітвязьнямі асабістыя адносіны

Канадзкі палітоляг і дасьледчык Беларусі Дэйвід Марплз лічыць, што гульня паміж Расеяй і Захадам за Беларусь працягваецца, і што вынік гэтай гульні цяжка загадзя прадбачыць.

Вядомыя правілы гульні

Максімюк: Калі паглядзець на адносіны Беларусі з Эўразьвязам як на гульню з нулявой сумай, дык хто, па-вашаму, выйграе, а хто прайграе ў гэтым змаганьні за вызваленьне палітвязьняў?

Read More