Навіны

Палітвязень Пракапенка атрымаў шмат навагодніх віншаванняў

Магчыма, у лютым палітвязню ўдасца сустрэцца з бацькамі.

Пра гэта charter97.org распавёў бацька палітвязня Анатоль Пракапенка.

«Арцём нядаўна тэлефанаваў, казаў, што атрымаў вельмі шмат паштовак, віншаванняў з Новым годам. А так усё нармальна. Калі гэта можна назваць «нармальна». Усё па-старому… У лютым плануецца асабістае спатканне, але пакуль дакладна нічога не вядома», – сказаў ён.

Нагадаем, Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамолатавым на сем гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй Бабруйскага аддзялення КДБ.

Хартыя\’97