Памерла маці палітвязьня Аляксандра Малчанава

У ноч з 8 на 9 чэрвеня ў Барысаве памерла Галіна Малчанава, маці палітвязьня Аляксандра Малчанава.

Яна цяжка перажывала за сына, які спачатку быў асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 года на 3 гады і адседзеў 9 месяцаў у магілёўскай калёніі. А 9 красавіка 2011 году Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на паўтара году калёніі строгага рэжыму за крадзеж мэталалому. Пасьля першай адседкі за Плошчу яго ў родным Барысаве нікуды не бралі на працу, і збор мэталалому быў адзіным спосабам яго заработку. Аляксандр быў адзіным кармільцам сям\’і.

64-гадоваяГаліна Андрэеўна вельмі перажывала за сына, яна сама цяжка хварэла, пакутавала на астму і хваробу Паркінсона, мела інваліднасьць. У Аляксандра Малчанава застаўся цяжка хворы бацька, якому за 70 і які амаль не ўстае з ложка.

Вечная памяць!