Навіны

Памёр Іван Шэга

Сёння пасля цяжкой хваробы памёр кіраўнік Слонімскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл, сябра Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса Іван Шэга. Беларусь згубіла адданага нашай краіне патрыёта, моцнага лідара, які да сваіх апошніх дзён працаваў на карысць беларускай справы, дзеля адзінства патрыятычных сіл. Мае спачуванні блізкім і родным Івана Іванавіча.

Мікалай Статкевічfacebook.com