Навіны

Партрэты беларускіх палітвязняў у Познані

16 лістапада акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі правялі студэнты ў Познані.


Маладыя людзі выйшлі на галоўны пляц аднаго з найбуйнейшых польскіх гарадоў з плакатамі, на якіх побач былі змешчаны партрэты Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Зміцера Дашкевіча і іншых вязняў беларускага рэжыму, паведамляе ffight.org.


На кожным плакаце ўдзельнікі акцыі змясцілі па дзве фатаграфіі кожнага з іх. Адна была зроблена да арышту, а іншая — пасля.

Мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў.

Акцыя была прымеркавана да Дня салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі, які адзначаецца 16 чысла кожнага месяца.

16 лістапада акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі правялі студэнты ў Познані

16 лістапада акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі правялі студэнты ў Познані

16 лістапада акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі правялі студэнты ў Познані