Амбасада ЗША адрэагавала на антыамэрыканскі выпад Лукашэнкі

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі ў зьдзіўленьні ад заяваў Аляксандра Лукашэнкі з нагоды выбараў прэзыдэнта ЗША.

«Заявы, зробленыя 12 лістапада, выклікалі ў нас зьдзіўленьне, паколькі ў ЗША людзей не падвяргаюць турэмнаму зьняволеньню за тое, што яны вылучаюцца на грамадзкія пасады. Мы працягваем заклікаць да вызваленьня ўсіх палітычных збняволеных у Беларусі, уключна з былым кандыдатам ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча», — заявілі БелаПАН у пасольстве ЗША ў Мінску.

12 лістапада Аляксандар Лукашэнка выступаў перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту і, прыгадваючы  выбары прэзідэнта ЗША, сказаў: «23 кандыдаты было ці 25 у Амэрыцы кандыдатаў у прэзыдэнты. Вы іх ведаеце? Вы толькі чулі пра Абаму і Ромні, так? А астатніх толькі за спробу дыскутаваць з гэтымі двума кітамі перасаджалі ў турму. Вось і ўся дэмакратыя».

На фота: Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.

16 лістапада акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі правялі студэнты ў Познані