Паштоўкі, падпісаныя ў рамках акцыі "Свабода х2”, не дайшлі да адрасатаў

У Бюро еўрадэпутата Марка Мігальскага вярнуўся пакет з паштоўкамі палітвязню, адпраўленымі з усяго свету да дня яго народзінаў у турму ў Магілёве. Пакет пазначаны пячаткай “не положено”, паведамляе сайт кампаніі.

Яна ўтрымлівае болей за сотню паштовак са словамі падтрымкі палітвязню Міколу Статкевічу. Знамянальна, што паштоўкі вярнуліся ў дзень, калі на волю выйшаў лідар “Маладога Фронту”, – адзначае ініцыятар акцыі “Свабода×2” еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

Цягам аднаго месяца паштоўкі са словамі падтрымкі беларускім палітвязням Міколу Статкевічу і Зміцеру Дашкевічу ў рамках акцыі “Свабода х2” пераслалі звыш 1000 чалавек з розных куткоў свету: з Польшчы , Беларусі , Германіі , Швейцарыі , Аўстрыі , Нарвегіі і Туніса, у тым ліку, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і дэпутаты Бундэстагу Бэрбель Кофлер і Ута Цапф.

Свабода×2