Патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Шульгана будуць судзіць

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, затрыманых сёння Юрыя Шульгана і кіраўніка яго выбарчага групы Паўла Канавальчыка вінавацяць па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства” і  арт. 17.3 “Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з\’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап\’янення” КаАП. У панядзелак – 20 ліпеня – ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска адбудзецца судовае паседжанне. Да суду двое сутак Юры Шульган і Павел Канавальчык правядуць ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску.

Нагадаем, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Юры Шульган разам з кіраўніком свайго выбарчага штабу Паўлам Канавальчыкам быў затрыманы каля будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі, куды ён прыйшоў сёння, каб падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Але іх не прапусцілі нават на тэрыторыю Дома ўраду – супрацоўнік аховы заявіў, што не можа прапусціць нецвярозых людзей. І выклікаў начальніка службы аховы для вырашэння спрэчнага пытання. Начальнік службы аховы пасля пэўных перамоў з Шульганоў і Канавальчыкам выклікаў нарад міліцыі з бліжэйшага пастарунку. Тыя паведамілі, што адвядуць прэтэндэнта ў прэзідэнты ў пастарунак для правядзення тэсту на алкаголь. Але адышоўшы крыху ад уваходу ў ЦВК, і Шульгана, і Канавальчыка з дапамогай трох АМАПаўцаў пасадзілі ў міліцэйскую машыну і звезлі ў УУС Маскоўскага раёна.

Патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Шульгана будуць судзіць

spring96.org