Актуальна

Патрыёты Беларусі абавязаны зрабіць усё, каб абараніць "Хартыю-97"

Беларускія ўлады заблакавалі вядучы інфармацыйны сайт краіны «Хартыю-97». Рэжым спрабуе ізаляваць беларускае грамадства ад найбольш уплывовай крыніцы альтэрнатыўнай інфармацыі пра сітуацыю ў краіне.

Хартыя знаходзіцца на вастрыні барацьбы за свабоду і незалежнасць Беларусі. Яе ўнёсак у гэтую барацьбу неацэнны і большы, чым у любога другога СМІ. Блакіроўка «Хартыі-97», якая ў найбольшай ступені супрацьстаіць інфармацыйнай агрэсіі антыбеларускіх сіл, пераканаўча сведчыць пра калабарантскі характар правячага рэжыма.

Патрыёты Беларусі абавязаны зрабіць усё, каб абараніць «Хартыю-97» і забяспечыць нашаму народу безперашкодны доступ да яе матэрыялаў.

Міклай Статкевіч, Фэйсбук

preload imagepreload image