Патрыёты Беларусі абавязаны зрабіць усё, каб абараніць "Хартыю-97"

Беларускія ўлады заблакавалі вядучы інфармацыйны сайт краіны “Хартыю-97”. Рэжым спрабуе ізаляваць беларускае грамадства ад найбольш уплывовай крыніцы альтэрнатыўнай інфармацыі пра сітуацыю ў краіне.

Хартыя знаходзіцца на вастрыні барацьбы за свабоду і незалежнасць Беларусі. Яе ўнёсак у гэтую барацьбу неацэнны і большы, чым у любога другога СМІ. Блакіроўка “Хартыі-97”, якая ў найбольшай ступені супрацьстаіць інфармацыйнай агрэсіі антыбеларускіх сіл, пераканаўча сведчыць пра калабарантскі характар правячага рэжыма.

Патрыёты Беларусі абавязаны зрабіць усё, каб абараніць “Хартыю-97” і забяспечыць нашаму народу безперашкодны доступ да яе матэрыялаў.

Міклай Статкевіч, Фэйсбук