Павіншуй вязняў з Калядамі і Новым годам
Падтрымаць асуджаных можна лістом, паштоўкай або тэлеграмай.
У кастрычніку апазіцыйныя палітыкі і праваабаронцы ўзгаднілі спіс палітвязняў. Іх у Беларусі 11 чалавек. Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Бандарэнка, Андрэй Саннікаў, Алесь Бяляцкі, Мікалай Аўтуховіч, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павел Севярынец, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапаноўвае спіс палітзняволеных пабудаваць па формуле «11+3». Трое — Яўген Васьковіч, Павел Сырамалотаў і Арцём Пракапенка, асуджаныя за спробу падпалу будынка КДБ у Бабруйску. Маладыя людзі не прызналі сябе вінаватымі ў наўмысным знішчэнні маёмасці. Паводле слоў Лябедзькі, ёсць некаторыя разыходжанні па справе праз недастатковую інфармацыю.
Мікалай Статкевіч, Арцём Пракапенка: 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, папраўчая калонія № 17;
Андрэй Саннікаў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, ПК №3;
Дзмітрый Бандарэнка, Мікалай Дзядок: 213105 г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, ПК № 15;
Эдуард Лобаў, Аляксандр Францкевіч: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, ПК № 22;
Зміцер Дашкевіч: 211791, Віцебская вобл., г.Глыбокае, вул. Савецкая, 205, ПК № 13;
Павел Севярынец: 225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в. Куплін, ПУАТ-7;
Ігар Аліневіч: 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10;
Алесь Бяляцкі: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8;
Мікалай Аўтуховіч: 225293, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ПК-5;
Яўген Васьковіч: 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4;
Павел Сырамалотаў: 213030, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3 км, ПК №19.
Памятайце, што лісты не заўжды даходзяць своечасова. Таму варта адпраўляць іх загадзя.