Павіншуйце Мікалая Дзядка
23 жніўня свой пяты дзень народзінаў за кратамі святкуе Мікалай Дзядок. Яму спаўняецца 27 гадоў.
Павіншаваць палітвязня можна па адрасу:
213410, Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ПК-9, ПКТ
Каардынацыйны камітэт ініцыятыўнай групы па вылучэнню Мікалая Статкевіча запрашае далучыцца да акцый у падтрымку палітзняволенага.
У знак салідарнасці заклікаем усіх неабыякавых павіншаваць Мікалая Дзядка з Днём народзінаў, зрабіўшы фотаздымкі ў цішотках з яго выявай ці з яго партрэтам (знайсці і раздрукаваць выяву можна, напрыклад, на сайце statkevich.org) і патрабаваннем яго вызвалення і размесціць іх у сацыяльных сетках, пазначыўшы хэштэгамі #СвабодуДзядку, #FreeDziadok.
Мы аб\’яўляем таксама сімвалічны конкурс на лепшае віншаванне для палітвязня. Пераможцы атрымаюць падарункі ад арганізатараў.
Для ўдзелу:
1 – стварыце сваё віншаванне палітвязню;
2 – дашліце яго Мікалаю Дзядку ў калонію: 213410, Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ПК-9, ПКТ
3 – пастаўце хэштэгі #СвабодуДзядку, #FreeDziadok і размясціце віншаванне на старонцы ў Фэйсбуку да 24.00 у нядзелю 23-га жніўня;
4 -станьце пераможцам і атрымайце падарунак
Далучайцеся, сябры!
Вы можаце падтрымаць чалавека, які ўжо пяць год у зняволенні адстойвае чалавечы гонар і годнасць.
Будзьце салідарнымі!