Павіншуйце Мікалая Дзядка

23 жніўня свой пяты дзень народзінаў за кратамі святкуе Мікалай Дзядок. Яму спаўняецца 27 гадоў.

Павіншаваць палітвязня можна па адрасу:

213410, Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ПК-9, ПКТ

Каардынацыйны камітэт ініцыятыўнай групы па вылучэнню Мікалая Статкевіча запрашае далучыцца да акцый у падтрымку палітзняволенага.

У знак салідарнасці заклікаем усіх неабыякавых павіншаваць Мікалая Дзядка з Днём народзінаў, зрабіўшы фотаздымкі ў цішотках з яго выявай ці з яго партрэтам (знайсці і раздрукаваць выяву можна, напрыклад, на сайце statkevich.org) і патрабаваннем яго вызвалення і размесціць іх у сацыяльных сетках, пазначыўшы хэштэгамі #СвабодуДзядку, #‎FreeDziadok.

Мы аб\’яўляем таксама сімвалічны конкурс на лепшае віншаванне для палітвязня. Пераможцы атрымаюць падарункі ад арганізатараў.

Для ўдзелу:

1 – стварыце сваё віншаванне палітвязню;

2 – дашліце яго Мікалаю Дзядку ў калонію: 213410, Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ПК-9, ПКТ

3 – пастаўце хэштэгі #СвабодуДзядку#‎FreeDziadok і размясціце віншаванне на старонцы ў Фэйсбуку да 24.00 у нядзелю 23-га жніўня;

4 -станьце пераможцам і атрымайце падарунак Улыбаюсь

Далучайцеся, сябры!

Вы можаце падтрымаць чалавека, які ўжо пяць год у зняволенні адстойвае чалавечы гонар і годнасць.

Будзьце салідарнымі!