Навіны

Польшча і Літва пацвердзілі перамовы з ЗША аб размяшчэнні ўзбраенняў на сваіх тэрыторыях

Размяшчэнне амерыканскіх цяжкіх узбраенняў стане яшчэ адным крокам да ўзмацнення амерыканскай прысутнасці ў рэгіёне.

Польскі міністр абароны заявіў, што ягоная краіна вядзе перамовы аб размяшчэнні на сваёй тэрыторыі ўзбраенняў ЗША, пастанова будзе прынятая найбліжэйшым часам. Перамовы таксама пацвердзілі ў Літве, паведамляе Deutsche Welle.

Міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк паведаміў, што Варшава сапраўды вядзе перамовы з ЗША аб размяшчэнні на сваёй тэрыторыі амерыканскага цяжкага ўзбраення.

Хартыя\’97