Помнік Барадуліну ва Ушачы ставяць пры дапамозе авіяцыі

Валун на магілу Рыгора Барадуліна ўзяты ў вёсцы Кублічы, на радзіме Васіля Быкава. Вага валуна 2,5 тоны. Надпіс на валуне «Рыгор Барадулін. Сын. 1935-2014», паведамляе «Наша Ніва».

Помнік Барадуліну ва Ушачы ставяць пры дапамозе авіяцыі

Даставіць такі цяжкі помнік на магілу звычайным транспартам было немагчыма, бо пахаваны Барадулін у глыбіні могілак.

Помнік Барадуліну ва Ушачы ставяць пры дапамозе авіяцыі
 
Помнік Барадуліну ва Ушачы ставяць пры дапамозе авіяцыі
 
Помнік Барадуліну ва Ушачы ставяць пры дапамозе авіяцыі
 
Помнік Барадуліну ва Ушачы ставяць пры дапамозе авіяцыі
 
Помнік Барадуліну ва Ушачы ставяць пры дапамозе авіяцыі 
Таму дастаўку ладзіць авіяцыя МНС. Да справы датычныя палкоўнік Алег Якаўлеў, першы намеснік кіраўніка авіяцыі МНС палкоўнік Тадэвуш Курсевіч, старшыня Ушацкага райвыканкама Віктар Родзіч, дырэктар камунальнай службы райвыканкама Аляксандр Лосеў.

Нагадаем, што народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года. Некалькі тысяч чалавек прыйшлі развітацца з народным паэтам Беларусі 4 сакавіка ў Чырвоным касцёле ў Менску. Народнага паэта пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Прамовы ў памяць Рыгора Барадуліна зрабілі архімандрыт Сяргей Гаёк і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці, паэт Уладзімір Някляеў.

У 1995 годзе Рыгор Барадулін напісаў верш «Прашэнне»

Калі я адыду, пастаўце мне
Валун сівы і крыж на валуне.
Засведчыць крыж,
Што адышоў з імшой
Паганец кшчоны,
Уніят душой.
Крумкач, як чорны плач,
На валуне
Спачне, і значыць,
Памяне мяне.
I стрыж, як крыж здранцвелы,
Прамільгне,
Цень студзячы ў труне
На самым дне.
Калі я замаўчу, пастаўце мне
Валун сівы і крыж на валуне…