Выбары

Прапануем забяспечыць безперашкоднае правядзенне акцыі

Хэштэг акцыі #ВярніВыбары.

Сёння разам з Уладзімірам Някляевым пакінулі ў Мінгарвыканкаме дакумент наступнага зместу:

“У Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ад Някляева Уладзіміра Пракопавіча і Статкевіча Мікалая Віктаравіча

У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, мы маем намер правесці 12 верасня 2016 года на Кастрычніцкай плошчы Мінска масавую акцыю з патрабаваннем сапраўдных выбараў замест выбарчых фарсаў, якія рэгулярна арганізуе правячы рэжым. Пачатак акцыі – у 18.00.

У Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляем пра свой намер правесці 12 верасня масавую акцыю за 5 дзён да яе пачатку.

Прапануем выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць безперашкоднае правядзенне акцыі.

У. Някляеў
М. Статкевіч

6 верасня 2016 года”

facebook.com