Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

2020ВідэаПалітвязні

Прэмія імя Сахарава [2020]

Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі.

У паведамленьні Эўрапалямэнту аб прэміі гаворыцца, што ўзнагароду атрымае група дзеячоў дэмакратычнай апазыцыі, у тым ліку палітвязень Мікалай Статкевіч.

… а таксама Сьвятлана ЦіханоўскаяМарыя КалесьнікаваВераніка ЦапкалаВольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, зьняволены муж Сьвятланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі, заснавальнік тэлеграм-каналу Nexta Сьцяпан ПуцілаАлесь Бяляцкі з праваабарончай арганізацыі «Вясна» .

Ляўрэата прэміі абраў прэзыдыюм Эўрапарлямэнту, у які ўваходзяць сьпікер і старшыні ўсіх сямі фракцыяў. Цырымонія ўручэньня прэміі пройдзе 16 сьнежня.

Прэмія «За свабоду думкі», названая ў гонар савецкага фізыка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, была заснаваная ў Эўрапейскім парлямэнце ў 1988 годзе, яе прысуджаюць людзям або грамадзкім арганізацыям, якія вызначыліся ў абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Фінансавы памер прэміі складае 50 тысяч эўраў.

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 годзе — беларускі палітык, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч.


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34