Прызначаная дата паседжаньня па новай крымінальнай справе Зьмітра Дашкевіча.
Стала вядома дата разгляду крымінальнай справы супраць лідэра Маладога Фронту — закрытае паседжаньне адбудзецца 28 жніўня ў папраўчай калёніі №13 г.Глыбокае.
Нагадаем што дакуманты па ўзбуджэньні крымінальнай справы былі высланы адміністрацыяй ПК №13 у сьледчы камітэт яшчэ напачатку ліпеня. Была распачатая крымінальная справа за “невыкананьне ўнутранага рэжыму калёніі” (ч.1 арт.411 Крымінальнага кодэкса).
Зьмітру пагражае да аднаго года турмы.
Малады Фронт расцэньвае гэты факт як чарговую спробу ўладаў запужаць сябраў арганізацыі і зламаць Зьмітра, але мы сьведчым, што будзем змагацца за вызваленьне нашых сяброў да канца.