Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу памянула Івана Шэгу
29 кастрычніка ў Менску адбылося пасяджэнне рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.
Савет адкрыў палітык і грамадскі дзеяч Мікола Статкевіч, які прапанаваў сябрам рады хвілінай маўчання памянуць доктара і грамадскага дзеяча са Слоніма Івана Шэгу, які быў сябрам рады.
На пасяджэнні сябры рады абмеркавалі розныя пытанні і распрацавалі план работы на бліжэйшы час.
Ад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл замест Івана Шэгі на радзе прысутнічаў Віктар Марчык.