Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Рада БНК: Улада – народу!

Пра вынікі чарговага этапу кампаніі «Улада – народу!» і далейшыя дзеянні напісаў у «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч:

ПАСТАНОВА РАДЫ БНК
Аб выніках чарговага этапа кампаніі “Уладу – народу!” і далейшых дзеяннях

Рада адзначае пашырэнне кампаніі “Уладу – народу!” на ўсе рэгіёны краіны і ўдзел у пратэстных акцыях пад сацыяльнымі і палітычнымі лозунгамі ўжо дзесяткаў тысяч грамадзян Беларусі.

Рада канстатуе, што напалоханы маштабам пратэстаў рэжым вярнуўся да практыкі масавых рэпрэсіяў.

Рада выказвае сваё абурэнне незаконнымі арыштамі, збіццём і фінансавымі спагнаннямі супраць удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, актывістаў і лідараў дэмакратычных арганізацыяў, журналістаў недзяржаўных СМІ.

Рада патрабуе вызвалення ўсіх арыштаваных, спынення відавочна фальсіфікаваных справаў патрыётаў, адмены незаконных штрафаў і вяртання канфіскаванай маёмасці.

Рада заяўляе пра прадаўжэнне мірнай пратэставай кампаніі «Улада – народу!» і падтрымлівае прапанову наступную акцыю кампаніі правесці 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менска, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў краіны.

Рада прадаўжае збор сродкаў для кампаніі «Улада – народу!» і набор у валанцёры БНК.

Улада – народу!

Жыве Беларусь!

г. Мінск 7 красавіка 2017 г.


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34